Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Ярмошына прагназуе высокую яўку выбаршчыкаў на датэрміновым галасаванні

Грамадства 14.02.2018 | 09:00

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына прагназуе высокую яўку выбаршчыкаў у час датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. Аб гэтым яна заявіла ў эксклюзіўным інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Звычайна ў нас каля 30 працэнтаў выбаршчыкаў прыходзяць галасаваць датэрмінова. Думаю, што нічога не зменіцца і на гэты момант. Мы дзесьці на такую лічбу і выйдзем. Можа, гэта будзе 25 працэнтаў, можа, 32 працэнты. Цяжка сказаць", - выказала меркаванне Лідзія Ярмошына.

Яна адзначыла, што многія выбаршчыкі прывыклі ўжо галасаваць датэрмінова. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама сама таксама будзе па традыцыі галасаваць датэрмінова.

Як паведамлялася, датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання пачалося 13 лютага. Адкрыліся 5 620 участкаў, у асноўны дзень выбараў, 18 лютага, іх будзе на 250 больш. Прагаласаваць датэрмінова можна да 17 лютага з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Кандыдатамі ў дэпутаты, паводле апошніх даных, зарэгістраваны больш за 22,2 тыс. чалавек. Увогуле паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху звыш 18 тыс. мандатаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рукзак школьніка Вучнёўскія партфелі вырабляюцца з матэрыялаў кантрасных колераў. На пярэдніх, бакавых паверхнях і верхнім клапане павінны быць размешчаны святловяртальныя элементы.