Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2016, 15:17

Ярмошына незадаволена членамі камісій, якія спінамі закрылі ад наглядальнікаў працэдуру падліку галасоў

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына сёння на пасяджэнні ЦВК адзначыла, што незадаволена членамі ўчастковых камісій, якія сваімі спінамі закрылі ад наглядальнікаў працэдуру падліку галасоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына канстатавала, што па адной з самых прагрэсіўных выбарчых акруг - Старавіленскай у горадзе Мінску - ёй прыйшла фатаграфія, дзе паказаны спіны членаў выбарчых камісій, якія лічаць галасы. Паводле яе слоў, гэта з'яўляецца прамым парушэннем пастановы Цэнтральнай камісіі. "На жаль, ёсць і такія звароты, хоць іх няшмат", - сказала старшыня ЦВК.

Акрамя таго, паводле яе слоў, ёсць скаргі ад наглядальнікаў, што пры падліку галасоў участковыя камісіі не дапускалі іх на адлегласць меншую за тры метры ад стала, прытым што рэкамендавана іншае. "Праўда, у нас наглядальнікі скардзяцца і тады, калі адлегласць складае два метры, хоць гэта ўжо поўнасцю адпавядае рэкамендацыям і нават лепш", - заўважыла Лідзія Ярмошына.

Нягледзячы на некаторыя нюансы, у цэлым яна лічыць, што праведзеную ў Беларусі парламенцкую кампанію можна лічыць здавальняючай. Пры гэтым старшыня ЦВК адзначыла, што ёсць падставы для ўдасканалення выбарчага працэсу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі