Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Японія з 1 студзеня спрашчае візавыя патрабаванні для грамадзян Беларусі

Грамадства 15.12.2017 | 12:13
Фота з архіва
Фота з архіва

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Японія з 1 студзеня 2018 года спрашчае візавыя патрабаванні для грамадзян Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Японіі ў Беларусі.

"Пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь інфармуе, што з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Японіяй і Рэспублікай Беларусь былі прыняты меры па спрашчэнні візавых патрабаванняў для грамадзян Беларусі (для ўладальнікаў звычайных пашпартоў). Змяненні ўступаюць у сілу 1 студзеня 2018 года", - праінфармавалі ў пасольстве.

Пашырана кола заяўнікаў, якія маюць права на атрыманне шматразовых віз (знаходжанне не больш за 90 дзён), якія плануюць наведаць Японію з дзелавымі мэтамі або з'яўляюцца дзеячамі інтэлектуальнай працы і культуры.

Максімальны тэрмін дзеяння шматразовых кароткатэрміновых віз будзе павялічаны з трох да пяці гадоў.

Для заяўнікаў, якія самастойна аплачваюць паездку, скасоўваюцца гарантыйныя дакументы, што раней былі неабходныя для атрымання кароткатэрміновай візы.

У дыппрадстаўніцтве адзначылі, што гэтыя меры павінны паслужыць умацаванню двухбаковых адносін, у тым ліку актывізацыі асабістых кантактаў. Прадугледжваецца, што з уступленнем у сілу вышэйпералічаных змяненняў палепшацца ўмовы для бізнесменаў і турыстаў, а таксама павялічыцца колькасць грамадзян, якія паўторна наведваюць Японію. Як вынік, чакаецца актывізацыя кантактаў паміж грамадзянамі Японіі і Беларусі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Каляндар выпускніка-2018 30 мая - апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў; 1-9 чэрвеня - выпускныя экзамены за 9-я і 11-я класы; 9-10 чэрвеня - выпускныя вечары для вучняў 11-х (12-х) класаў; 2 мая - 1 чэрвеня - рэгістрацыя на ЦТ (30 чэрвеня - 3 ліпеня - рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні); 12 чэрвеня - 2 ліпеня - асноўны этап ЦТ (6, 8 і 10 ліпеня - рэзервовыя дні ЦТ).