Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Інтэрнэт рэчаў атрымае ў Беларусі шырокае распаўсюджванне - Папкоў

Грамадства 19.04.2017 | 16:26
Гаворыць Сяргей Папкоў
Гаворыць Сяргей Папкоў

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтэрнэт рэчаў атрымае ў Беларусі шырокае распаўсюджванне. Аб гэтым заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў сёння на адкрыцці Беларускага ІКТ-форуму, які праходзіць у час Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2017", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інтэрнэт рэчаў - новы этап развіцця інтэрнэту, які значна пашырае магчымасці збору, аналізу, распаўсюджвання і атрымання даных. У гэтым сэнсе інтэрнэт рэчаў набывае вялікае значэнне, - адзначыў Сяргей Папкоў. - Спалучэнне паўсюднага падключэння да сеткі недарагіх датчыкаў і простай электронікі дасць магчымасць падключаць да інтэрнэту літаральна ўсё - ад халадзільніка да электраэнергетычных сістэм. Усе сферы жыцця сёння падпадаюць пад уплыў новых тэхналогій".

Разам з тым не трэба ігнараваць новыя выклікі, звязаныя з распаўсюджваннем інтэрнэту рэчаў, лічыць Сяргей Папкоў. У іх ліку стварэнне рабочых месц, паколькі развіццё інтэрнэт-тэхналогій і інтэрнэту рэчаў у прыватнасці вядзе да стварэння рабатызаваных вытворчасцей з мінімальным удзелам чалавека.

Паводле ацэнкі міністра, інтэрнэт рэчаў здзейсніць тэхналагічную рэвалюцыю як у развітых дзяржавах, так і ў краінах, якія сталі на шлях развіцця. "Сёння ідзе палеміка экспертаў у плане таго, што мабільныя дадаткі будуць адміраць, усё пойдзе ў інтэрнэт рэчаў, тэхналогію блокчэйн і да гэтага трэба рыхтавацца. Інтэрнэт рэчаў поўнасцю зменіць наша жыццё, хоць многія з гэтых магчымасцей здаюцца нам далёкім будучым", - лічыць Сяргей Папкоў.

Інтэрнэт рэчаў - гэта аб'яднанне ў сетку любых устройстваў з выкарыстаннем спецыяльнага праграмнага забеспячэння і датчыкаў, якія ўзаемадзейнічаюць адзін з адным. Паводле прагнозаў, да 2020 года колькасць падключаных да сеткі ўстройстваў у свеце складзе практычна 30 млрд.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Час на дамашняе заданне для школьнікаў Аб'ём дамашняга задання павінен адпавядаць санітарным нормам з улікам яго аб'ёму па іншых прадметах.