Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2017, 15:27

Інтэрактыўную карту затораў на дарогах склалі ў Мінску

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтэрактыўную карту затораў на дарогах склалі ў Мінску, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА старшыня праўлення Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце Юрый Важнік.

"У гэтым годзе мы звярнулі сур'ёзную ўвагу на ўплыў затораў на работу грамадскага транспарту. Распрацавана спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, якое дае магчымасць штодзень фіксаваць інцыдэнты, якія ўзнікаюць на сталічных вуліцах", - адзначыў Юрый Важнік. Паводле яго слоў, карта важная для разумення дадатковых затрат, якія ўзнікаюць у перавозчыкаў з-за пробак.

Адна з мер па павышэнні канкурэнтаздольнасці грамадскага транспарту - павелічэнне скорасці руху аўтобусаў і тралейбусаў. Такая работа ў горадзе праводзіцца ўжо, на асобных участках вулічна-дарожнай сеткі з'явіліся выдзеленыя палосы для грамадскага транспарту, у прыватнасці, у раёне вул. Лабанка - Прытыцкага. У маі пілотныя праекты плануецца рэалізаваць на пр. Незалежнасці ў раёне ст.м. "Уручча" і вул. Кісялёва. У найбольш загружаных месцах прапануецца выкарыстоўваць больш даўгавечнае пакрыццё.

Таксама прымаюцца меры па паляпшэнні дарожнай абстаноўкі ў раёне чыгуначнага вакзала. Сярод прапаноў, частка з якіх ужо рэалізавана, укараненне тэхналогій аплаты і кантролю платнай паркоўкі, прыярытэту грамадскага транспарту, кіравання транспартным попытам, камунальнай кааперацыі.

Акрамя таго, намаганні накіраваны на больш якасную арганізацыю руху па першым і другім транспартным кальцы. Сярод прапануемых рашэнняў - аптымізацыя святлафорнага рэгулявання, забарона некаторых манеўраў.

Многія прапановы экспертаў прыняты горадам і паэтапна рэалізуюцца ў складзе гарадскіх праграм, перш за ўсё, канцэпцыі забеспячэння бяспекі дарожнага руху "Добрая дарога".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі