Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Інстытут па пытаннях ЖКГ дапаможа выпрацаваць адзіныя падыходы да вырашэння праблем у гэтай сферы - дэпутат

Грамадства 20.10.2017 | 17:23
Фота з архіва
Фота з архіва

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інстытут па пытаннях ЖКГ, які плануецца стварыць пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дапаможа выпрацаваць адзіныя падыходы да вырашэння праблем у гэтай сферы. Такое меркаванне выказала карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Аксана Гайдук, каменціруючы вынікі рэспубліканскага семінара "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны".

Як адзначыла Аксана Гайдук, на сёння тэматыка ЖКГ займае высокі рэйтынг па абмеркаванні сярод беларускага насельніцтва. "І ўсе мы разумеем неабходнасць сур'ёзных перамен у гэтай сферы. Але да гэтай тэмы трэба падыходзіць узважана, улічваць рэальную сітуацыю ў эканоміцы краіны і матэрыяльнае становішча нашых грамадзян. Лічу найбольш канцэптуальным пытаннем фарміраванне кошту камунальных паслуг. Любыя разлікі павінны быць абгрунтаванымі, і выконваць іх павінны спецыялісты", - сказала парламентарый.

"І я, вядома, падтрымліваю ідэю стварэння інстытута пры Нацыянальнай акадэміі навук. З'явілася рэальная неабходнасць стварэння інстытута па пытаннях галіны жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дзе будуць выпрацоўвацца адзіная метадалогія, падыходы да вырашэння праблем у сферы ЖКГ", - упэўнена Аксана Гайдук.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дэкрэт "Аб развіцці прадпрымальніцтва" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада падпісаў дэкрэт №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", які з'яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне.