Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 ліпеня 2017, 12:57

Інфармацыя аб пацярпелых пры землетрасенні каля берагоў Турцыі беларускіх турыстах не паступала - МЗС

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыя аб пацярпелых пры землетрасенні каля берагоў Турцыі беларускіх турыстах не паступала. Аб гэтым паведамляецца ў твітар-акаўнце Міністэрства замежных спраў Беларусі.

"Пасольства Беларусі ў Турцыі вядзе маніторынг сітуацыі ў сувязі з землетрасеннем. Інфармацыя аб пацярпелых сярод беларускіх турыстаў не паступала", - гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамлялася, землетрасенне магутнасцю амаль 7 балаў адбылося ноччу каля 1.30 па мясцовым часе ў Эгейскім моры. Паводле даных сейсмолагаў, эпіцэнтр знаходзіўся недалёка ад курортнага горада Бодрум на паўднёвым захадзе Турцыі і за 16 км ад грэчаскага вострава Кос, які таксама папулярны ў турыстаў. Ачаг падземных штуршкоў залягаў на глыбіні 10 км. Паведамляецца аб больш як 120 пацярпелых і двух загінулых на грэчаскім востраве Кос, а таксама аб шпіталізацыі некалькіх жыхароў турэцкага горада Мугла і каля 70 пацярпелых у горадзе Бодрум. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі