Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2016, 15:10

Інфармацыя аб надзвычайным здарэнні з пашкоджаннем корпуса рэактара на БелАЭС не адпавядае рэчаіснасці - генпадрадчык

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў інтэрнэце аб нібы надзвычайным здарэнні з пашкоджаннем корпуса рэактара, не адпавядае рэчаіснасці, паведамілі БЕЛТА ў Групе кампаній АБЭ, якая з'яўляецца генпадрадчыкам будаўніцтва Беларускай АЭС.

"Што датычыцца сутнасці пытання, то паведамляем, што корпус рэактара знаходзіцца за межамі рэактарнага аддзялення. Тэхнічных перашкод для яго ўстаноўкі на штатнае месца няма. Генпадрадчык чакае дазволу на правядзенне аперацый па мантажы ад наглядных органаў", - растлумачылі ў кампаніі.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу ВВЭР-1200, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі