Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 мая 2016, 17:19

Інданезія зацікаўлена пашырыць супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы энергетыкі і матэрыялазнаўства

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інданезія зацікаўлена пашырыць супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы энергетыкі і матэрыялазнаўства, заявіў сёння старшыня Інданезійскага інстытута навук Іскандэр Зулкарнаін у час сустрэчы са старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.

"Інданезійскі бок зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва па ўсіх сферах, што ўяўляюць узаемны інтарэс. У першую чаргу гэта батаніка, энергетыка, бія- і агратэхнічныя тэхналогіі, матэрыялазнаўства. Канкрэтныя праекты супрацоўніцтва вучоных дзвюх краін будуць дэталёва абмеркаваны ў час работы беларуска-інданезійскага семінара па навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве, які адбудзецца ў НАН Беларусі 1 чэрвеня", - адзначыў Іскандэр Зулкарнаін.

Уладзімір Гусакоў падкрэсліў, што Беларусь і Інданезія павінны значна пашырыць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. "У нас склаліся добрыя адносіны з шэрагам навуковых арганізацый Інданезійскага інстытута навук. У снежні 2013 года падпісана Праграма супрацоўніцтва паміж Інданезійскім інстытутам навук і НАН Беларусі ў сферы навукі і тэхналогій. Многія праекты паспяхова рэалізуюцца. Але не ўсе дамоўленасці ажыццяўляюцца ў поўнай меры", - канстатаваў ён і прапанаваў супрацоўніцтва ў рамках рэалізацыі праектаў навукова-тэхналагічнага парка "БелБіяград".

З 30 мая па 2 чэрвеня па запрашэнні кіраўніцтва НАН у Мінску з візітам знаходзіцца дэлегацыя Інданезійскага інстытута навук на чале са старшынёй Іскандэрам Зулкарнаінам. Сёння госці азнаёміліся з пастаянна дзеючай выстаўкай НАН Беларусі "Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці", наведалі Цэнтральны Батанічны сад. У праграме візіту дэлегацыі таксама наведванне ДНУ "Інстытут парашковай металургіі", Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Парка высокіх тэхналогій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі