Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 ліпеня 2018, 14:00

Ідэолагам пара пераходзіць ад уздзеяння на аўдыторыю да ўзаемадзеяння з ёй - Жаўняк

27 ліпеня, Фаніпаль /Кар. БЕЛТА/. У ідэалагічнай рабоце трэба пераходзіць ад уздзеяння на аўдыторыю да ўзаемадзеяння з ёй. Такое меркаванне выказаў сёння намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Жаўняк на семінары-практыкуме ідэалагічных работнікаў Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам трэба будзе абмеркаваць павышэнне якасці ідэалагічнай работы ў адносінах да людзей. Немагчыма прымяняць нейкія шаблоны ў той ці іншай сітуацыі. Толькі індывідуальны падыход, абавязкова з улікам пазіцыі кожнага чалавека, калектыву, арганізацыі, рэгіёна, - сказаў Уладзімір Жаўняк. - Трэба перайсці ад уздзеяння на аўдыторыю да ўзаемадзеяння з ёй. Тады можа быць станоўчы вынік".

Ён адзначыў актыўную пазіцыю грамадзян, якія сталі больш зацікаўленымі ў тым, што адбываецца на родным прадпрыемстве, у двары, населеным пункце, раёне, краіне. "Чалавек сёння хоча не атрымліваць нейкія ўстаноўкі, а ўплываць на прыняцце рашэнняў, атрымліваць інфармацыю аб тым, як яны прымаюцца і рэалізуюцца. Яму неабыякава, у якім раёне ён жыве, на якім прадпрыемстве працуе", - растлумачыў Уладзімір Жаўняк.

Сёння на базе ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі" ў Фаніпалі праходзіць семінар-практыкум ідэалагічных работнікаў Мінскай вобласці па актуальных пытаннях работы ў сучасных умовах. Яго ўдзельнікі таксама знаёмяцца з работай прадпрыемства і выстаўкамі: прэзентацыяй дзейнасці грамадскіх арганізацый прадпрыемства; да 80-годдзя ўтварэння Мінскай вобласці "Міншчына: учора, сёння, заўтра".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі