Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2017, 17:52

ID-картка ў перспектыве можа замяніць для беларусаў усе засведчвальныя дакументы

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ID-картка ў перспектыве можа замяніць для беларусаў усе засведчвальныя дакументы, паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"ID-картка - гэта, па сутнасці, беларускі электронны пашпарт, які будзе носьбітам электроннага лічбавага подпісу і ў перспектыве заменіць усе засведчвальныя дакументы. ID-карткі таксама будуць выкарыстоўвацца, каб чалавек мог атрымліваць просты доступ да дзяржаўных электронных паслуг", - расказаў Дзмітрый Шадко.

ID-картка будзе ўнутраным дакументам, яе ўвядзенне ў Беларусі (як і біяметрычнага пашпарта, які будзе прызначацца для паездак за мяжу) плануецца з 1 студзеня 2019 года.

У Мінсувязі таксама вялікія планы па лічбавізацыі адукацыі і аховы здароўя, укараненні дзяржаўных электронных паслуг. Акрамя таго, плануецца пераход на фармат HD агульнанацыянальных каналаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі