Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 верасня 2018, 13:37

Huawei адзначае важнасць супрацоўніцтва з беларускімі ВНУ

25 верасня, Ташкент /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Важнасць развіцця супрацоўніцтва з вядучымі беларускімі ВНУ ў галіне фундаментальнай навукі адзначыў старшы віцэ-прэзідэнт буйнейшай кітайскай кампаніі Huawei Віктар Чжан у час Міжнароднага дня інавацый у Ташкенце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віктар Чжан падкрэсліў, што Huawei пастаянна інвесціруе ў развіццё і адукацыю маладых талентаў. Так, штогод кампанія накіроўвае студэнтаў, у тым ліку з Беларусі, на вучобу ў Кітай. Huawei ўкладвае значныя рэсурсы ў базавыя інавацыйныя распрацоўкі. Прыкладна 10-15 працэнтаў выручкі кампаніі накіроўваецца на гэтыя мэты, у прыватнасці ў мінулым годзе - $13,2 млрд. У першую чаргу гэта інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, новыя матэрыялы. І тут асаблівую значнасць набывае ўзаемадзеянне з замежнымі партнёрамі. "Перад намі вялікія выклікі і магчымасці ў сферы новых тэхналогій, мы павінны сумесна працаваць у плане пашырэння інавацый", - сказаў старшы віцэ-прэзідэнт Huawei.

Міжнародны дзень інавацый, у ліку асноўных арганізатараў якога выступае Huawei, сабраў у Ташкенце больш за 200 прадстаўнікоў розных напрамкаў ІКТ-галіны, вышэйшых навучальных устаноў, СМІ, экспертаў з 13 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі