Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 жніўня 2017, 11:50

Халаднаватае надвор'е з дажджамі чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Халаднаватае надвор'е з дажджамі чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

"Большую частку тыдня чакаецца халаднаватае, ветранае, з дажджамі надвор'е", - сказаў сіноптык.

У аўторак умовы надвор'я будуць вызначаць атмасферны фронт і хададнаватая няўстойлівая паветраная маса. Ноччу пераважна па ўсходняй частцы, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі магчымы навальніцы. У начны час у асобных раёнах па ўсходняй частцы Беларусі чакаюцца моцныя дажджы. Ноччу і раніцай у заходніх раёнах прагназуецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 10-16 градусаў. Днём будзе 16-22, па ўсходзе Магілёўскай вобласці - да 25 градусаў.

Далей у Беларусь будуць паступаць вільготныя, халаднаватыя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы. У сераду ноччу ва ўсходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы, моцныя дажджы, днём чакаецца ўзмацненне ветру да 15-18 м/с. Ноччу будзе 8-14 градусаў. Днём - 13-19 цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 21.

У чацвер ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўночна-ўсходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы, моцныя дажджы, чакаецца ўзмацненне ветру да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-14 вышэй за нуль. Днём - 13-20, па паўднёвым захадзе - да 22 градусаў.

Пачынаючы з пятніцы ў краіну з Заходняй Еўропы накіруюцца больш цёплыя паветраныя масы. Тэмпература пачне павышацца, усталюецца ўмерана цёплае надвор'е, а дажджоў стане менш. У пятніцу ноччу пераважна па паўночным усходзе, днём у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Ноччу прагназуецца 7-14 градусаў, днём - 19-26 цяпла.

У суботу ў асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-16, днём - 19-26 градусаў. Па паўднёвым захадзе ноччу будзе 17-18, днём - 27-29 градусаў.

У нядзелю ноччу ў асобных раёнах, днём па паўночнай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы, ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Ноччу будзе 7-14 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - да плюс 16. Днём - 19-26, па поўдні - 27-30 градусаў.

Сярэдняя тэмпература паветра ў Беларусі ў трэцяй дэкадзе жніўня чакаецца на 1-2 градусы вышэйшай за кліматычную норму (норма - плюс 15-17 градусаў).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі