Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 сакавіка 2017, 17:10

Грузія зацікаўлена ў вопыце Беларусі ў IT-сферы - Маргвелашвілі

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грузія зацікаўлена ў вопыце Беларусі ў IT-сферы. Аб гэтым заявіў сёння ў час наведвання Парка высокіх тэхналогій Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы будзем працаваць па тых напрамках, што дадуць магчымасць прымножыць магчымасці нашых народаў і дзяржаў. Гэта высокія тэхналогіі, прамысловасць, турызм, сельская гаспадарка. Я рады магчымасцям, якія мы адкрываем для Беларусі і якія Беларусь адкрывае для Грузіі. Парк, у якім мы знаходзімся, сімвалізуе магчымасці беларуска-грузінскіх адносін. У гэтай сферы Беларусь дасягнула сапраўды вялікіх поспехаў", - адзначыў Георгій Маргвелашвілі і звярнуў увагу на тое, што ПВТ заснаваны з актыўным удзелам маладога пакалення.

Грузінскаму лідару расказалі аб гісторыі стварэння і развіцця парка, аб'ёме вытворчасці і экспарце, супрацоўніцтве з тэхнапаркам Грузіі. Яго ўвазе былі прадстаўлены два праекты ПВТ: анлайн-сэрвіс дакладнага земляробства і інтэлектуальны відэанагляд на аснове штучнага інтэлекту.

Прэзідэнт Грузіі азнаёміўся з бізнес-інкубатарам ПВТ і з цікавасцю вывучыў сумесны праект ПВТ з Рэспублікай Карэя - Цэнтр інфармацыйнага доступу, аформлены ў карэйскім стылі, дзе праводзяцца розныя мерапрыемствы.-0-

Фота Раміля Насібуліна

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі