Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 красавіка 2017, 15:07

Грамадзяне больш як з 60 краін ужо скарысталіся магчымасцю наведаць Беларусь без візы

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзяне больш як з 60 краін ужо скарысталіся магчымасцю наведаць Беларусь без візы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.

Паводле апошніх даных, у Беларусь за час дзеяння бязвізавага рэжыму прыехалі ўжо больш за 8 тыс. замежных грамадзян з 61 дзяржавы. Больш за ўсё сярод іх немцаў, палякаў, італьянцаў, грамадзян ЗША і Вялікабрытаніі. Сярод тых, хто скарыстаўся беларускім бязвізавым рэжымам, ёсць турысты з экзатычных для беларусаў краін - Аўстраліі, Новай Зеландыі, Японіі. Магчымасцю прыехаць у Беларусь без візы пачынаюць карыстацца грамадзяне Андоры, В'етнама, Інданезіі, Кувейта, Намібіі, Панамы, Перу, Сінгапура.

Як адзначыў у час прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, увядзенне пяцідзённага бязвізавага рэжыму дае магчымасць разлічваць на прыкметны рост экспарту турыстычных паслуг. Па выніках 2016 года экспарт турпаслуг у Беларусі склаў $155,2 млн (102,4 працэнта да задання), у студзені 2017 года - $11,5 млн (тэмп росту 112,8 працэнта да студзеня мінулага года). Ён таксама падкрэсліў, што з увядзеннем бязвізавага рэжыму не ўзнікла ніякіх праблем па забеспячэнні бяспекі.

Пяцідзённы бязвізавы рэжым у Беларусі для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць 12 лютага. Прыехаць без візы могуць грамадзяне 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразіліі, Інданезіі, ЗША, Японіі і іншых дзяржаў. Абавязковай умовай з'яўляецца прыбыццё праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі