Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2016, 09:53

Грамадзян Беларусі на борце прапаўшага самалёта EgyptAir не было

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзян Беларусі на борце прапаўшага самалёта EgyptAir не было. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

Паводле даных авіякампаніі EgyptAir, грамадзян Беларусі на борце прапаўшага самалёта не было, сказаў Дзмітрый Мірончык.

Як паведамлялася, самалёт егіпецкай авіякампаніі EgyptAir, які накіроўваўся з Парыжа ў Каір, прапаў з радараў дыспетчараў. Паводле інфармацыі авіякампаніі, лайнер паспеў увайсці ў паветраную прастору Егіпта на 10 міль. Калі сувязь з ім абарвалася, ён знаходзіўся на вышыні каля 11 тыс. м. На борце A320, паводле ўдакладненых даных, было 56 пасажыраў (з іх трое дзяцей) і 10 членаў экіпажа. Іх лёс пакуль невядомы. Са сталіцы Францыі самалёт вылецеў у 23.09 па парыжскім часе, а да месца прызначэння ён павінен быў прыбыць у 03.05 па каірскім часе. Паводле адных даных, апошні раз пілоты выходзілі на сувязь над Афінамі, паводле іншых - у паветранай прасторы Турцыі. Згодна з некаторымі данымі, да страты сувязі экіпаж паведамляў аб задымленні з-пад кабіны пілотаў. Як паведаміў партал навін "Эль-Баляд", самалёты егіпецкіх ПВС кінуты на пошук прапаўшага лайнера А320. Авіяцыя прачэсвае раён, дзе знік самалёт, у пошуках абломкаў або іншых сведчанняў яго магчымага крушэння. Паводле апошняй інфармацыі ў СМІ, самалёт Egyptair упаў у Міжземнае мора. Аднак афіцыйнага пацвярджэння даных аб крушэнні лайнера пакуль няма. Самалётам кіраваў вопытны эпіпаж.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі