Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 мая 2018, 11:09

Грамадскі транспарт Мінска змяняе расклад з-за пераносу рабочых дзён у ліпені

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з пераносам рабочых дзён у ліпені рэжым работы гарадскога пасажырскага транспарту крыху зменіцца, паведамілі БЕЛТА ў ДП "Мінсктранс".

Так, 7 ліпеня рух транспарту будзе арганізаваны па графіку буднага дня.

Аўтобусы будуць курсіраваць 1, 2 і 3 ліпеня па графіку нядзель, тралейбусы таксама, за выключэннем 1 ліпеня, калі работа маршрутаў будзе ажыццяўляцца па графіку субот.

Трамваі з 1 па 3 ліпеня будуць абслугоўваць пасажыраў па графіку выхаднога дня.

Акрамя таго, 2 ліпеня ў сувязі са змяненнем рэжыму работы буйных гандлёвых прадпрыемстваў горада аўтобусныя маршруты нумароў 76Э, 83Э, 89Э, 114С, 125, 151Э адмяняюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі