Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2016, 17:41

Грамадскі транспарт Мінска на лістападаўскія святы будзе працаваць па графіку выхадных дзён

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У работу гарадскога і прыгараднага транспарту Мінска 5-7 лістапада ўносяцца змяненні ў сувязі са святамі, паведамілі БЕЛТА ў ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".

5 лістапада гарадскія аўтобусныя, тралейбусныя і трамвайныя маршруты будуць працаваць па графіку суботніх дзён, 6-7 лістапада - па графіку нядзелі. Рух прыгарадных аўтобусаў 5-6 лістапада плануецца па графіку суботніх дзён, 7 лістапада - па графіку нядзелі.

З-за змянення рэжыму работу вялікіх гандлёвых прадпрыемстваў горада 7 лістапада адмяняюцца аўтобусныя маршруты нумароў 76Э, 83Э, 89Э, 114С, 125, 151Э, арганізуецца работа аўтобуснага маршруту нумар 134С. На аўтобусных маршрутах нумар 130 і нумар 140 зменшана колькасць рухомага саставу.

Маршрутныя таксі 7 лістапада будуць хадзіць па графіку нядзелі. Выключэнне (у сувязі з выхадным днём у вялікіх гандлёвых цэнтрах "Ждановічы" і "Камароўскі рынак") складаюць маршруты: нумары 1097-ТК, 1109-ТК - рух арганізуецца па графіку панядзелка, нумары 1026-ТК, 1051-ТК - іх работа не плануецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі