Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 сакавіка 2017, 17:10

Грамадскасць прыняла актыўны ўдзел у абмеркаванні новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі - Богуш

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадскасць прыняла актыўны ўдзел у абмеркаванні новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі, паведаміў журналістам першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да 1 сакавіка мы праводзілі абмеркаванне (праекта Кодэкса. - Заўвага БЕЛТА) і атрымалі даволі шмат водзываў. У прынцыпе, практычна ўсе звязаны з нейкімі дэталямі або фармулёўкамі", - сказаў Вадзім Богуш. Сярод зваротаў не было тых, якія прапанавалі б кардынальна мяняць сістэму адукацыі або ўнесці прынцыпова новыя навелы. Усе прапановы прааналізаваны рабочай групай, яны пройдуць дадатковую юрыдычную апрацоўку і будуць улічвацца пры ўзгадненні.

Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі доктар гістарычных навук прафесар Ігар Марзалюк адзначыў, што Кодэкс павінен ствараць максімальна магчымыя ўмовы для павышэння якасці падрыхтоўкі і вучня, і студэнта, служыць на карысць на ўсіх узроўнях адукацыі. Пры гэтым будуць прыняты пад увагу і міжнародныя дамоўленасці рэспублікі, і станоўчы вопыт суседзяў, аднак сляпога капіравання не будзе. Гэта павінен быць якасны дакумент, які вызначае ў першую чаргу стратэгічныя рэчы, ён павінен быць рамачным.

Яшчэ да ўнясення Кодэкса аб адукацыі ў Палату прадстаўнікоў дэпутаты правядуць серыю круглых сталоў, каб па магчымасці на гэтым этапе зняць спрэчныя моманты. Паводле слоў Ігара Марзалюка, важна ўлічыць усе заўвагі, што паступаюць ад людзей, і пачуць голас прафесіяналаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі