Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лістапада 2015, 17:50

Грамадскае абмеркаванне генплана Мінска прадоўжылі па 13 лістапада

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадскае абмеркаванне генплана Мінска прадоўжылі па 13 лістапада, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар УП "Мінскграда" Леанід Добыш.

Грамадскае абмеркаванне новай рэдакцыі генплана сталіцы стартавала 12 кастрычніка і павінна было завяршыцца 5 лістапада. Па просьбах гараджан яго прадоўжылі па 13 лістапада.

Як паведамлялася, папярэдні аналіз грамадскага абмеркавання новага генеральнага плана Мінска паказвае, што большая частка пытанняў датычыцца тэмы зносу сядзібнай забудовы і кампенсацыі ў сувязі са стратай сядзібных дамоў. Такія запыты складаюць каля 55 працэнтаў.

Вялікую колькасць жыхароў сталіцы таксама цікавяць пытанні, якія датычацца стану зялёных насаджэнняў і паркавых тэрыторый, развіцця вулічнай сеткі і гарадскога транспарту, захавання гістарычнай спадчыны Мінска, ушчыльнення шматкватэрных раёнаў.

Азнаёміцца з экспазіцыяй і іншымі матэрыяламі генплана сталіцы можна па 13 лістапада з 14.00 да 18.00 у будынку УП "Мінскграда" па адрасе вул. Камсамольская, 8, 2-і паверх, каб. 204. Заўвагі і прапановы прымаюцца пісьмова ў кнізе заўваг і прапаноў па пазначаным адрасе, а таксама пры дапамозе паштовай сувязі, электроннай пошты kaig@minsk.gov.by.

Інфармацыю аб выніках грамадскага абмеркавання размесцяць на сайце Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, інфармацыйных стэндах Мінгарвыканкама, у сродках масавай інфармацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі