Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2016, 17:44

Графіці аб дружбе Масквы і Мінска вернуць ранейшы выгляд

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінгарвыканкам асуджае ўчынак графіціста, які ўнёс змяненні ў малюнак аб дружбе Масквы і Мінска. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Мінгарвыканкама Алена Мохар.

"Гарадскія ўлады падтрымліваюць вулічны стрыт-арт, аднак гэта не значыць, што камусьці будзе дазволена ўмешвацца ва ўжо створаныя ў горадзе работы. Учынак невядомага графіціста, які ўнёс змены ў малюнак аб дружбе Масквы і Мінска, - гэта, перш за ўсё, непавага да расійскага мастака Артура Кашака і адкрытае хамства ў адносінах да мінчан", - адзначыла Алена Мохар.

Яна падкрэсліла, што малюнак у любым выпадку адновяць у першапачатковым варыянце. Асоба графіціста будзе ўстаноўлена ў бліжэйшы час.

"Мы прапануем мастаку да канца гэтага тыдня выправіць малюнак самастойна, у адваротным выпадку панесеныя горадам затраты будуць выстаўлены яму ў судовым парадку", - падкрэсліла Алена Мохар.

Графіці на тэму дружбы Мінска і Масквы на сталічным шматпавярховым доме па вул. Магілёўская, 32 з'явілася ў чэрвені гэтага года як падарунак да Дня Масквы ў Мінску. Хлопчык на выяве сімвалізуе беларускую, а дзяўчынка - расійскую сталіцу. На іх кашулях - гербы двух гарадоў. Новы элемент у выглядзе калючага дроту мінчане заўважылі некалькі дзён таму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі