Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 чэрвеня 2016, 19:57

Графікі перапраграмавання кас і вагаў на работу з новымі грашамі абмеркаваны ў Мінгандлі

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Графікі перапраграмавання кас і вагаў на работу з новымі грашамі абмеркаваны сёння ў Міністэрстве гандлю на відэаканферэнцыі з рэгіёнамі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У відэаканферэнцыі па пытаннях правядзення дэнамінацыі прынялі ўдзел кіраўніцтва Мінгандлю, прадстаўнікі Нацыянальнага банка, Белкаапсаюза, суб'ектаў гандлю, прадпрымальніцтва.

Удзельнікі абмеркавалі парадак перапраграмавання касавых апаратаў, вагавога абсталявання, заключэння дагавораў з абслуговымі арганізацыямі і складання графікаў па гэтых работах да 31 снежня.

Як паведаміў сёння журналістам намеснік міністра гандлю Эдвард Матуліс, усё касавае абсталяванне абновяць на працягу паўгода, калі ў краіне будуць адначасова выкарыстоўвацца грашовыя знакі ўзораў 2000-га і 2009 гадоў.

Як паведамлялася, у адпаведнасці з указам нумар 450 з 1 ліпеня 2016 года ў Беларусі будзе праведзена дэнамінацыя афіцыйнай грашовай адзінкі. Грашовыя знакі ўзору 2000 года ў выглядзе банкнотаў па 31 снежня будуць заменены на грашовыя знакі ўзору 2009 года ў выглядзе банкнотаў і манет. Указам устанаўліваецца, што 1 беларускі рубель узору 2009 года роўны 100 беларускім капейкам узору 2009 года. На працягу паўгода, з 1 ліпеня па 31 снежня, грошы старога і новага ўзору будуць знаходзіцца ў паралельным абарачэнні. У гэты перыяд яны будуць абавязковыя для прыёму пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі