Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 лістапада 2017, 10:04

Графік пераносу рабочых дзён у 2018 годзе зацверджаны ў Беларусі

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам прынята рашэнне аб пераносе рабочых дзён у 2018 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 29 лістапада 2017 года нумар 903, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Згодна з дакументам, рабочыя дні ў 2018 годзе пераносяцца з аўторка 2 студзеня на суботу 20 студзеня; з пятніцы 9 сакавіка на суботу 3 сакавіка; з панядзелка 16 красавіка на суботу 14 красавіка; з панядзелка 30 красавіка на суботу 28 красавіка.

Акрамя таго, прадугледжаны перанос рабочых дзён з панядзелка 2 ліпеня на суботу 7 ліпеня; з панядзелка 24 снежня на суботу 22 снежня; з панядзелка 31 снежня на суботу 29 снежня.

Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) пераносіць рабочыя дні ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі