Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2018, 10:48

Глабальная сістэма відэаманіторынгу дасць магчымасць павысіць узровень бяспекі ў краіне - Шуневіч

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Глабальная сістэма відэаманіторынгу дасць магчымасць на парадак павысіць узровень бяспекі ў краіне. Аб гэтым 22 мая ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, паведамляе БЕЛТА.

"Сістэма відэаманіторынгу зарэкамендавала сябе станоўча ў многіх краінах. Гэта не наша ноу-хау. У нас яна таксама адыграла значную станоўчую ролю пры забяспячэнні бяспекі на чэмпіянаце свету па хакеі. Усе злачынствы тады на спартыўных мерапрыемствах, іх было няшмат, былі раскрыты з дапамогай відэаманіторынгу. У цэлым жа глабальная сістэма відэаманіторынгу дасць магчымасць на парадак павысіць узровень бяспекі ў нашай дзяржаве, не толькі па лініі МУС, але і МНС, Міністэрства аховы здароўя і г.д", - сказаў Ігар Шуневіч.

"Сёння сістэма знаходзіцца ў стадыі рэалізацыі, гэты працэс няхуткі, патрабуе пэўных затрат. Часткова сістэма працуе ўжо. Вядзецца арганізацыя агульнага кантролю, купля так званага жалеза, пошук інвестыцыйных праектаў. Відэакамерамі ўжо аснашчана некалькі дзясяткаў тысяч аб'ектаў у рамках выканання агульнай задумы", - дадаў міністр унутраных спраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі