Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 ліпеня 2016, 19:08

Героя Савецкага Саюза Васіля Мічурына ўрачыста павіншавалі са 100-годдзем у музеі ВАВ

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія ўшаноўвання са 100-гадовым юбілеем ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Героя Савецкага Саюза Васіля Мічурына адбылася сёння ў Беларускім дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Павіншаваць юбіляра прыйшлі высокія госці: намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава, памочнік Прэзідэнта - галоўны інспектар па горадзе Мінску Аляксандр Якабсон, старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Аляксандр Гура, а таксама прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, маладзёжных рухаў.

Звяртаючыся да галоўнага героя ўрачыстасці, Наталля Качанава назвала мерапрыемства знакавай падзеяй у жыцці Беларусі. "Ваша жыццё з'яўляецца прыкладам самаахвярнай любові і адданасці свайму народу. Вы заўсёды былі прыкладам для пераймання. Прыміце падзяку ад нас за патрыятычнае выхаванне моладзі", - сказала віцэ-прэм'ер.

Мэр Мінска назваў Васіля Мічурына ўнікальным чалавекам, які свой жыццёвы шлях прайшоў з годнасцю, паказаўшы прыклад сапраўднага патрыятызму.

Ад імя Міністэрства працы і сацыяльнай абароны да юбіляра звярнуўся намеснік міністра Аляксандр Румак, адзначыўшы, што Васіль Мічурын з'яўляецца сімвалам цэлай эпохі, а таксама - развіцця нашай рэспублікі. "Прайшоўшы жорсткія выпрабаванні вайны, вы захавалі аптымізм і патрыятызм. Дастойна дасягнулі гэтай даты, з'яўляючыся сведкам і ўдзельнікам шматлікіх гістарычных падзей. Ваша жыццё - прыклад мужнасці і гераізму, асабліва для моладзі", - падкрэсліў прадстаўнік ведамства.

Шматлікія віншаванні ад воінаў Узброеных Сіл рэспублікі, усіх ваеннаслужачых, ветэранаў і ўдзячнасць за не толькі ваенны, але і жыццёвы подзвіг Герою Савецкага Саюза перадаў памочнік міністра абароны. "Вы чалавек нязломнай волі і вялікай душы, які служыў і будзе служыць прыкладам для цяперашніх і падрастаючых абаронцаў Айчыны", - падкрэсліў Аляксандр Гура.

Васіль Сяргеевіч Мічурын нарадзіўся 28 ліпеня 1916 гады. Палкоўнік у адстаўцы, легендарная асоба. У час Зімовай вайны ў Фінляндыі кулямётчык Мічурын адзін на працягу некалькіх гадзін адбіваў атакі праціўніка. За гэты подзвіг яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Затым чатыры гады ваяваў на палях Вялікай Айчыннай вайны, атрымаў цяжкае раненне. У складзе Першага Беларускага фронту вызваляў родную зямлю, удзельнічаў у штурме Берліна. Доўгія гады Васіль Сяргеевіч з'яўляўся актыўным членам розных расійска-беларускіх грамадскіх і ветэранскіх арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі