Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лютага 2018, 17:33

Генпракурор пра шумных суседзяў і бытавое хуліганства: гэта сур'ёзная праблема і яе трэба вырашаць

27 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Бытавое хуліганства знаходзіцца ў ліку праблем, з якімі трэба сур'ёзна змагацца. Такі пункт гледжання выказаў сёння журналістам генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк па выніках праведзенага пасяджэння Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Канюк падкрэсліў, што ёсць вялікая колькасць нараканняў з боку грамадзян на розныя праблемы, што ўзнікаюць у іх на бытавым узроўні ў сувязі з хуліганствам суседзяў, у тым ліку іх шумнымі паводзінамі. З гэтым сутыкаюцца многія гараджане. Паводле яго слоў, можна зразумець, калі вяселле або хрысціны, але калі пастаянны шум, п'янства, курэнне з боку суседзяў прычыняюць шмат нязручнасцей і перашкаджаюць жыць добрапрыстойным грамадзянам, з гэтым трэба змагацца.

"Мы гаворым аб тым, што трэба змагацца з насіллем у сям'і, злачынствамі, забойствамі. Гэта так. Але і пытанні, якія, на першы погляд, здаюцца неістотнымі: калі суседзі паводзяць сябе шумна, перашкаджаюць людзям жыць, - сур'ёзная тэма. Калі ноччу чалавек не паспіць, то і пра работу не будзе думаць", - лічыць генеральны пракурор.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што пэўныя меры па вырашэнні гэтай праблемы ўжо выпрацаваны, але вельмі важна дабіцца іх прымянення на практыцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі