Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 мая 2019, 10:30

Генпракуратура прапануе ўвесці адміністрацыйную адказнасць для юрасоб за дачу хабару

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральная пракуратура падрыхтавала і ўнесла на разгляд Прэзідэнту праект закона "Аб змяненні законаў па пытаннях барацьбы з карупцыяй". Адна з прапаноў датычыцца ўвядзення адказнасці для юрыдычных асоб за дачу хабару. Аб гэтым паведаміў у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Ігар Грэйба.

Такая практыка ўжо даўно існуе ў Еўрасаюзе, Расіі. Калі подкуп учыняецца ад імя або ў інтарэсах юрыдычнай асобы, напрыклад, каб выйграць тэндар, гэту арганізацыю, як прадугледжваецца, будзе чакаць адміністрацыйная адказнасць са штрафам. Гэта значыць спачатку суд устанаўлівае факт дачы хабару або подкупу ў інтарэсах юрыдычнай асобы. Пасля таго як прыгавор уступіць у сілу, хабарадавальнік і хабарнік адправяцца адбываць пакаранне, а на юрасобу пракурор складзе пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Рашэнне па разглядзе будзе выносіць эканамічны суд.

"Мы прапануем устанавіць санкцыі за такое парушэнне ў памеры да 200 працэнтаў ад сумы незаконна перададзенага ўзнагароджання", - адзначыў Ігар Грэйба. Пры гэтым сума штрафу не можа быць меншай за 50 БВ.

Прадугледжана магчымасць вызвалення юрыдычныя асобы ад адказнасці, калі ў працэсе судовага разбору будзе даказана, што хабар у яе вымагалі. "Ацэньваючы абставіны карупцыйных злачынстваў, мы бачым, што шмат злачынстваў учыняецца менавіта ў інтарэсах юрыдычных асоб, асабліва закупкі. Гэты механізм будзе стрымальным фактарам", - сказаў начальнік упраўлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі