Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 ліпеня 2016, 12:34

Гарачыня з навальнічнымі дажджамі чакаецца ў Беларусі ў выхадныя: не забывайце парасоны і галаўныя ўборы

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачае надвор'е з навальнічнымі дажджамі чакаецца ў Беларусі ў гэтыя выхадныя, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу, 2 ліпеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы 2-7 метраў у секунду, пры навальніцах магчымы парывы да 14 метраў у секунду. Тэмпература паветра ноччу складзе 16-22 вышэй за нуль, у дзённы час у многіх раёнах Беларусі паветра прагрэецца да 27-32 градусаў, па поўдні - да плюс 34. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

У нядзелю, 3 ліпеня, днём чакаецца няўстойлівае надвор'е: на большай частцы Беларусі пройдуць навальнічныя дажджы, месцамі - моцныя дажджы. Прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду, магчымы град. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 15-22 градусы, днём - 21-28 градусаў цяпла, па ўсходзе - ад 29 да 34 градусаў вышэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі