Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2019, 13:06

Гарачыня да +34°С чакаецца па паўднёвым усходзе Беларусі 22 чэрвеня

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачыня да 34 градусаў чакаецца па паўднёвым усходзе Беларусі 22 чэрвеня, аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Удзень у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы, магчымы град. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с, удзень месцамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 15-21 градус цяпла, удзень будзе плюс 23-29, па паўднёвым усходзе - 30-34 градусы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі