Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 ліпеня 2016, 11:47

Гарачыня да 33 градусаў прагназуецца ў Беларусі 28 ліпеня

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У чацвер, 28 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца гарачае надвор'е з дажджамі і навальніцамі, у сувязі з гэтым сіноптыкі аб'яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераменная воблачнасць, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы з парывамі 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах - да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 15 да 21 градуса, днём - 27-33 градусы цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі