Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2016, 16:57

Гарачая лінія Мінгандлю па пытаннях дэнамінацыі будзе працаваць 1-3 ліпеня з 9.00 да 18.00

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачая лінія Міністэрства гандлю па пытаннях дэнамінацыі будзе працаваць 1-3 ліпеня з 9.00 да 18.00. Такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства.

Па пытаннях арганізацыі гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва (афармленне цэннікаў, работа касавага і вагавога абсталявання, плацежных тэрміналаў, разлікі з пакупнікамі) можна будзе званіць па наступных тэлефонах: 8-029-580-44-75, 8-017-327-63-45, 8-017-327-12-26.

Акрамя таго, у Мінгандаль можна будзе звяртацца па пытаннях цэнаўтварэння, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, выканання заканадаўства ў сферы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва. Графік работы гарачай лініі размешчаны на сайце ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі