22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачая тэлефонная лінія працуе ў час правядзення пятага Усебеларускага народнага сходу, паведамляе БЕЛТА.
Так, 22 чэрвеня гарачая лінія адкрыта з 11.00 да 18.00, 23 чэрвеня - з 10.00 да 13.00.
Кожны жадаючы можа пазваніць па шматканальных тэлефонах 8-017-276-00-00, 8-017-282-00-00, каб задаць пытанні, выказаць пажаданні.
Як паведамлялася БЕЛТА, гарачую лінію будуць абслугоўваць 14 аператараў на 7 шматканальных тэлефонах. Усе званкі, што паступяць ад грамадзян, будуць улічваць, рэгістраваць і апрацоўваць па тэматыцы, а потым перадаваць у групу, якая займаецца адказамі на зададзеныя пытанні. У склад гэтай групы ўваходзяць намеснікі кіраўнікоў дзяржаўных органаў, адказных работнікаў Адміністрацыі Прэзідэнта і Апарату Савета Міністраў. Адначасова будуць працаваць рэгіянальныя і галіновыя штабы ва ўсіх дзяржаўных органах.-0-