Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 ліпеня 2016, 15:49

Гарачае надвор'е з дажджамі і навальніцамі чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

25 ліпеня, Мінск /Надзея Буката - БЕЛТА/. Спёку і дажджы з навальніцамі прагназуюць сіноптыкі ў Беларусі 26-28 ліпеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак, 26 ліпеня, умовы надвор'я ў краіне будзе вызначаць цёплая і няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць.Уначы месцамі, удзень пераважна па заходняй палавіне краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы, слабы да ўмеранага, удзень пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 17-22 градусы цяпла, удзень - да плюс 27-32 градусаў. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У сераду і чацвер, 27-28 ліпеня, надвор'е абумовіць поле павышанага атмасфернага ціску і цёплыя няўстойлівыя паветраныя масы.

У сераду ўначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах - навальніцы. Уначы і раніцай будзе слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 15-20 градусаў, удзень слупкі тэрмометраў падымуцца да 24 градусаў па паўночным захадзе краіны і да 33 градусаў па поўдні.

У чацвер месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 15-21 градус вышэй за нуль, удзень чакаецца да 26-31 градуса цяпла, па поўдні - да плюс 33 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі