Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2017, 16:43

Гандлёвыя прадпрыемствы Мінска да Дня Незалежнасці арганізуюць 1,2 тыс. мерапрыемстваў

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёвыя прадпрыемствы Мінска да Дня Незалежнасці арганізуюць каля 1,2 тыс. мерапрыемстваў. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі харчавання галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Таццяна Курыла, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў прадстаўніка ГУСР, завяршаецца святочнае афармленне вітрын, залаў гандлёвых аб'ектаў і аб'ектаў грамадскага харчавання. З 1 па 4 ліпеня форменнае адзенне прадаўцоў будуць упрыгожваць бутаньеркі, плануецца трансляцыя тэматычных песень.

У беларускай сталіцы адбудуцца шматлікія акцыі з прадастаўленнем прымеркаваных да свята скідак і распрадаж. Так, ТАА "Гандлёвы дом "На Нямізе" з 25 чэрвеня па 3 ліпеня аб'явіла святочныя скідкі 10 працэнтаў на харчовыя тавары і 25 працэнтаў - на нехарчовыя. У ліпені ў магазінах гандлёвай сеткі "ГЦ Радзівілаўскі" павялічыцца колькасць акцыйных тавараў да 150 найменняў. У ААТ "ЦУМ Мінск" з 1 па 3 ліпеня скідкі складуць да 30 працэнтаў на швейныя, трыкатажныя вырабы некаторых вытворцаў; да 30 працэнтаў - на абутак летняга асартыменту ТАА "Марко", ЗТАА "Аладэн" і імпартны. 29 чэрвеня ААТ "ГУМ" прадаставіць скідку 20 працэнтаў на ўсе нехарчовыя тавары, прадугледжаны і іншыя святочныя акцыі са зніжэннем цэн да 50 працэнтаў на тавары асобных вытворцаў. У ГКУП "Універмаг Беларусь" 1, 2, 3 ліпеня для трымальнікаў дысконтных картак прадастаўляецца скідка 22 працэнты на нехарчовыя тавары, а таксама ў ліпені пакупнікоў чакаюць распрадажы са скідкамі да 30 працэнтаў на тавары некаторых вытворцаў.

Асноўныя народныя гулянні па традыцыі адбудуцца на пляцоўцы каля Палаца спорту. 2 ліпеня з 10.00 да 22.00 тут разгорнецца свята "Дзень вышыванкі", накіраванае на папулярызацыю нацыянальных традыцый. Пройдзе выстаўка-продаж страў беларускай кухні, запланавана канцэртная і забаўляльная праграмы.

3 ліпеня на пляцоўцы каля Палаца спорту з 10.00 да 23.00 адбудзецца свята, прысвечанае Дню Незалежнасці. Плошча кірмашовых радоў перавысіць 13 тыс. кв. м (раўназначна двум гіпермаркетам), будзе задзейнічана больш за 500 чалавек гандлёвага персаналу. У кірмашы прымуць удзел буйныя гандлёвыя арганізацыі сталіцы і аб'екты грамадскага харчавання. Будзе забяспечаны продаж шырокага асартыменту прадукцыі грамадскага харчавання, прыгатаванай на вачах у пакупнікоў (дранікі, шашлыкі, каўбаскі, плоў, бліны і інш.), напіткаў, марожанага, квасу. На кірмашы ў раёне Палаца спорту прадугледжаны выязны гандаль прадпрыемстваў Белкаапсаюза, канцэрнаў "Беллегпрам" і "Белдзяржхарчпрам".

Гандаль разгорнецца ва ўсіх адміністрацыйных раёнах, на пляцоўках, дзе запланаваны раённыя святы, у парках і скверах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі