Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 кастрычніка 2017, 11:07

ФПБ выступае за змяненні ў сістэме аплаты працы бюджэтнікаў

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выступае за змяненні ў сістэме аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы. Такая інфармацыя размешчана на сайце ФПБ па выніках пасяджэння Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, паведамляе БЕЛТА.

Сярод прапаноў - прымяненне пры фарміраванні акладаў замест памеру тарыфнай стаўкі 1-га разраду ўстаноўлены памер мінімальнай заработнай платы, а таксама спрашчэнне працэдуры ўзгаднення выкарыстання сэканомленых сродкаў.

Паводле слоў старшыні ФПБ Міхаіла Орды, тарыфную сетку неабходна ў корані мяняць. "Мы спадзяёмся, што сацыяльныя партнёры падтрымаюць нашы прапановы, паколькі ўжо наспела неабходнасць прымаць прынцыповыя рашэнні па гэтым пытанні", - адзначыў ён.

Усе прапановы да 23 кастрычніка будуць адпрацаваны рабочай групай, створанай з прадстаўнікоў прафсаюзаў, наймальнікаў і ўрада, пасля чаго ўнесены на разгляд сустаршыняў Нацыянальнага савета.

На пасяджэнні абмяркоўваліся і іншыя актуальныя тэмы, у тым ліку стварэнне ў рэгіёнах большай колькасці новых рабочых месц, перагляд парадку прыцягнення работнікаў да матэрыяльнай адказнасці, больш актыўнае прымяненне праграмы добраахвотнага страхавання дадатковых пенсій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі