19 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прапануе 2018 год у Беларусі аб'явіць Годам чалавека працы. Адпаведную прапанову сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам агучыў старшыня ФПБ Міхаіл Орда, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы выйшлі з ініцыятывай да Прэзідэнта, каб наступны 2018 год аб'явіць Годам чалавека працы", - сказаў Міхаіл Орда па выніках сустрэчы.
Паводле яго слоў, гэта будзе садзейнічаць павышэнню прэстыжу рабочых спецыяльнасцей, людзей, якія працуюць у розных галінах народнай гаспадаркі.-0-