Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 жніўня 2017, 15:01

Фотадатчык для дэтэкцыі раку будзе стварацца з удзелам беларускіх вучоных

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотадатчык для дэтэкцыі раку будзе стварацца з удзелам беларускіх вучоных, паведаміла намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Наталля Пшыбытка сёння на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Мы актыўна працуем з замежнымі калегамі. Будзе рэалізаваны праект з нашым удзелам па праграме "Гарызонт 2020". Мы будзем ствараць фотадатчык для дэтэкцыі раку, у прыватнасці, раку малочнай залозы", - сказала Наталля Пшыбытка.

Праект будзе рэалізоўвацца сумесна з вучонымі Латвіі, Літвы, Францыі, Іспаніі. У выкананні гэтага праекта будуць удзельнічаць і фізікі, і хімікі. "Мы плануем стварыць датчык, які будзе ператвараць сігнал біямалекул у аптычны сігнал і хутка і якасна тэсціраваць наяўнасць таго ці іншага віду раку ў арганізме", - растлумачыла намеснік дырэктара.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі