Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 кастрычніка 2017, 11:00

Фіналісты конкурсу "Настаўнік года Беларусі" пабывалі з экскурсіяй у Палацы Незалежнасці

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фіналісты конкурсу "Настаўнік года Беларусі" пабывалі з экскурсіяй у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наведванне аднаго з сімвалаў беларускай дзяржаўнасці стала нечаканым падарункам для педагогаў да прафесійнага свята. Даведацца аб асноўных этапах будаўніцтва Палаца Незалежнасці і пабываць у яго знакамітых залах змаглі ўсе фіналісты конкурсу - 56 лепшых педагогаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Настаўнікі таксама азнаёміліся з разгорнутай у зале ўрачыстых цырымоній выстаўкай маладога беларускага жывапісца Васіля Пешкуна. Работы мастака знаходзяцца ў музеі сучаснага рускага мастацтва ў Джэрсі Сіці (ЗША), беларускім пасольстве ў Будапешце, прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраіля, Японіі, Італіі, Францыі.

"Я ўпершыню наведваю Палац Незалежнасці, і з першых крокаў мяне перапаўняюць пачуцці радасці і гонару за тое, што ў нашай краіне ёсць такі велічны палац, у якім адчуваеш сябе, як... Я нават не магу перадаць усе свае ўражанні!" - падзялілася эмоцыямі пераможца конкурсу настаўнік беларускай мовы і літаратуры Баравухскай сярэдняй школы нумар 15 Наваполацка Святлана Румянцава.

Педагог прызналася, што, пабываўшы на экскурсіі ў Палацы Незалежнасці, вырашыла абавязкова прывезці сюды сваіх вучняў. "Тут трэба пабываць кожнаму, каб адчуць гонар за нашу краіну, за нашу зямлю пад белымі крыламі", - сказала яна.-0-

Фота Мікалая Пятрова.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі