Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Філасофскія веды павінны садзейнічаць міжнароднаму супрацоўніцтву і інтэграцыі - Гусакоў

Грамадства 18.10.2017 | 14:08
Уладзімір Гусакоў
Уладзімір Гусакоў

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Філасофскія веды павінны садзейнічаць міжнароднаму супрацоўніцтву і інтэграцыі, заявіў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў у час цырымоніі адкрыцця Першага беларускага філасофскага кангрэса "Нацыянальная філасофія ў глабальным свеце", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ў беларускім грамадстве, як і ў многіх іншых, адраджаецца інтарэс да ўспрымання навуковых і філасофскіх ідэй, выпрацоўваюцца плённыя падыходы да спалучэння традыцый і наватарства ў палітыцы, эканоміцы і культуры. Філасофскія веды могуць і павінны надаць новы імпульс інавацыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах жыцця грамадства, міжнароднаму супрацоўніцтву і інтэграцыі. Менавіта такія чаканні ад навукі ў цэлым і ад гуманітарных ведаў у прыватнасці закладзены ў сістэму прыярытэтаў 2017 года - Года навукі ў Беларусі. Упэўнены, што прысутныя ў гэтай зале аўтарытэтныя вучоныя і эксперты з больш як 20 краін, вядомыя прадстаўнікі беларускай філасофскай навукі змогуць разам унесці важкі ўклад у вырашэнне гэтых праблем", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Злева направа: дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль, загадчык кафедры філасофіі і метадалогіі навукі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Анатоль Зелянкоў

Генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі філасофскіх таварыстваў Лука Марыя Скаранціна, які прыехаў у Мінск для ўдзелу ў форуме, звярнуў увагу на тое, што правядзенне філасофскага кангрэса пазіцыянуе Беларусь як пляцоўку для камунікацыі міжнароднай супольнасці вучоных.

Дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі Анатоль Лазарэвіч у сваю чаргу адзначыў, што ў сучасным свеце філасофія - не толькі тэарэтычныя, але і практычныя веды. "У сувязі з гэтым у нашым інстытуце створаны кластар практычнага значэння - Рэспубліканскі цэнтр фундаментальнай і практычнай філасофіі. Яго мэта - наблізіць філасофію да праблем беларускага грамадства, праблем сучаснай культуры", - дадаў ён.

Першы беларускі філасофскі кангрэс праходзіць у Мінску 18-20 кастрычніка. У форуме прымаюць удзел каля 500 прадстаўнікоў філасофскай навукі. Прыкладна палавіна ўдзельнікаў - замежныя госці. У Беларусь для ўдзелу ў форуме прыехалі вучоныя з 20 краін, сярод якіх Расія, Кітай, Францыя, Італія, Польшча, Румынія, Балгарыя, Малдова, краіны Балтыі.

У час кангрэса 19 кастрычніка будзе адкрыты Беларуска-кітайскі даследчы цэнтр філасофіі і культуры пры НАН Беларусі. Ён будзе садзейнічаць інтэнсіфікацыі кантактаў паміж навуковымі ўстановамі Беларусі і Кітая, а таксама будаўніцтву эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Цэнтр створаны па пагадненні паміж Інстытутам філасофіі НАН Беларусі і Ліннаньскім педагагічным універсітэтам (КНР). Структура будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць на базе абедзвюх устаноў. Раней у Кітаі ўжо быў адкрыты гэты цэнтр пры Ліннаньскім педагагічным універсітэце.

Кангрэс стане адным з самых значных форумаў Года навукі ў Беларусі і буйнейшым у гісторыі краіны навуковым форумам у галіне філасофіі, сацыяльных і гуманітарных навук. Сярод гасцей кангрэса - кіраўнікі міжнародных навуковых арганізацый і фондаў, лідары нацыянальных філасофскіх школ шэрага дзяржаў. Арганізатары бачаць кангрэс як інструмент кансалідацыі вучоных вакол вырашэння карэнных задач развіцця дзяржавы, грамадства і культуры, а таксама як сродак нагляднай дэманстрацыі дасягненняў беларускай навукі, спадчыны айчыннай духоўнай культуры, інтэлектуальнага патэнцыялу Беларусі, укладу краіны ў мірны працэс і вырашэнне глабальных праблем сучаснасці.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дэкрэт "Аб развіцці прадпрымальніцтва" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада падпісаў дэкрэт №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", які з'яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне.