Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2017, 14:31

ФАО адзначае высокую якасць беларускіх малочных і мясных прадуктаў

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія малочныя і мясныя прадукты маюць высокую якасць. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам рэгіянальны каардынатар стратэгічных праграм Рэгіянальнага бюро ФАО (Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя Аб'яднаных Нацый) па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Раймунд Еле, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Калі я быў у Беларусі ў чэрвені, пераканаўся ў цудоўнай якасці малочных і мясных прадуктаў, сыру. Гэта стварае добрую базу для развіцця экспарту", - адзначыў Райманд Еле. На яго думку, у Беларусі ёсць патэнцыял і для павышэння аб'ёмаў унутранага спажывання малочных прадуктаў.

Раймунд Еле падпісаў сёння рамачную праграму супрацоўніцтва ФАО з Мінсельгасхарчам да 2020 года. Мерапрыемствы праграмы накіраваны на аказанне падтрымкі ў галіне харчовай бяспекі, ацэнкі лясных рэсурсаў, фітасанітарнага кантролю, аднаўлення дэградаваных зямель, адаптацыі да змяненняў клімату і змякчэння іх наступстваў. Прадугледжана ўмацаванне нацыянальных магчымасцей па садзейнічанні занятасці, развіцці прадпрымальніцтва і дыверсіфікацыі даходаў насельніцтва ў сельскай мясцовасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі