Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

ЕС прадоўжыць падтрымку экалагічных праектаў у Беларусі - Віктарын

Грамадства 24.11.2017 | 16:26
Андрэа Віктарын. Фота з архіва
Андрэа Віктарын. Фота з архіва

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі саюз прадоўжыць аказваць падтрымку экалагічным праектам у Беларусі, паведаміла кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын сёння на падагульняючым семінары праекта "Кліма-Іст: захаванне і ўстойлівае кіраванне тарфянікамі ў Беларусі для скарачэння выкідаў вугляроду і адаптацыі балотных экасістэм да змянення клімату", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прадоўжым супрацоўніцтва з Беларуссю. Цяпер ідуць дыскусіі, абмеркаванне нашых планаў на наступныя чатыры гады. Супрацоўнічаем з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, улады, абмяркоўваем прыярытэты. Вельмі важна ахапіць большую колькасць розных элементаў - і аховы навакольнага асяроддзя, змянення клімату, і рэгіянальнага развіцця. Задача зрабіць вынікі ўстойлівымі, распаўсюдзіць іх на больш шырокія тэрыторыі, іншыя мясцовасці, каб захаваць навакольнае асяроддзе", - адзначыла Андрэа Віктарын.

Праект "Кліма-Іст" прызначаны дапамагчы краінам "Усходняга партнёрства" і Расіі скараціць выкіды парніковых газаў.

"Кліматычныя пытанні не маюць межаў. Змякчэнне наступстваў змянення клімату з'яўляецца стратэгічным прыярытэтам для Еўрапейскага саюза. Еўрапейскія лідары заключылі вялікі пакт у галіне змянення клімату, які абавязвае краіны скараціць выкіды парніковых газаў да 2030 года мінімум на 40 працэнтаў. Мы дапамагаем партнёрам кіравацца нашым прыкладам. У Беларусі праект "Кліма-Іст" рэалізуе новыя падыходы да ўстойлівага кіравання натуральнымі рэсурсамі, у прыватнасці тарфянікамі. У пілотных раёнах дасягнуты істотныя эканамічныя, экалагічныя і энергетычныя вынікі", - сказала Андрэа Віктарын.

Немалаважным яна назвала магчымасць захаваць біяразнастайнасць, рэдкія віды флоры і фаўны, пашырыць прымяненне мясцовых відаў паліва, а таксама стварэнне новых рабочых месц у рэгіёне.

Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН, служыць наглядным прыкладам зялёнай эканомікі. Сёння на семінары падвялі вынікі чатырохгадовай рэалізацыі ініцыятывы, нацыянальным выконваючым агенцтвам якой з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. На гэтыя мэты ЕС было выдзелена амаль 1,5 млн еўра.

Праект прадэманстраваў комплексны падыход да ўстойлівага кіравання балотамі на тэрыторыі заказнікаў "Спораўскі" і "Званец". Створана інфраструктура для выкарыстання балотнай біямасы ў энергетыцы, будаўніцтве і сельскай гаспадарцы, закуплена спецтэхніка для высечкі і збору трыснягу, травы і дрэў, з дапамогай якой ад расліннасці ачышчана 3 893 га на пілотных тэрыторыях, а для мясцовых жыхароў створана 33 рабочыя месцы. Усё абсталяванне перададзена ва ўласнасць заказніка "Спораўскі".

Нарыхтаваныя драўняныя і кустовыя шчэпкі выкарыстоўваюцца ў якасці біяпаліва, часткова замяшчаючы выкапнёвую вуглевадародную сыравіну як адну з асноўных крыніц выкідаў парніковых газаў. Аднаўленне балотнай экасістэмы прыцягвае ў "Спораўскі" і "Званец" вяртлявую чарацянку - птушку, занесеную ў Чырвоную кнігу Беларусі. Шчыльнасць яе асобін на мадэльных участках заказніка "Званец" у параўнанні з пачаткам праекта вырасла ў 1,5-2 разы, у заказніку "Спораўскі" - у 1,2-1,5 раза.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як прайсці тэхагляд Дзяржтэхагляд транспартных сродкаў (ТС) праводзіцца незалежна ад месца іх дзяржаўнай рэгістрацыі. На дыягнастычную станцыю аўтамабіль прадстаўляецца ў чыстым выглядзе.