Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 ліпеня 2017, 18:58

ЕС можа адмяніць плату за роўмінг для краін "Усходняга партнёрства"

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі саюз мае намер адмяніць плату за роўмінг для краін - членаў ініцыятывы "Усходняе партнёрства", паведамляе Agenda.ge.

Як адзначаецца, плата за роўмінг была адменена ў Еўрасаюзе, і ў хуткім часе плануецца зрабіць аналагічныя захады адносна шасці краін "Усходняга партнёрства" - Беларусі, Грузіі, Украіны, Азербайджана, Арменіі і Малдовы. Канчатковы тарыф будзе вызначаны аператарамі мабільнай сувязі, але плата павінна быць нізкай і даступнай для ўсіх.

Дамоўленасць аб зніжаных тарыфах у роўмінгу можа быць дасягнута пасля 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі