Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2016, 14:01

Электронная чарга ў пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост" пачне працаваць з 1 верасня

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Электронная чарга ў пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост" пачне працаваць з 1 верасня 2016 года. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Леанід Мальцаў на сустрэчы з кіраўнікамі рэспубліканскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Электронная чарга ў пункце "Варшаўскі мост" пачне працаваць ужо з 1 верасня. Яна будзе адкрыта для ўсіх: і грузавога, і легкавога транспарту", - сказаў Леанід Мальцаў.

Аўтамабілі, якія прыбылі ў пункт мытнага афармлення, будуць абавязаны заязджаць у сэрвісную зону. "Калі няма чаргі на граніцы - калі ласка, едзь. Калі ёсць чарга, то паедзеш на стаянку і будзеш чакаць. Калі ў цябе час (на перасячэнне граніцы. - Заўвага БЕЛТА) забраніраваны, паедзеш у той час", - адзначыў кіраўнік пагранічнага ведамства.

Леанід Мальцаў падкрэсліў, што знаходжанне ў сэрвіснай зоне і перасячэнне граніцы будуць бясплатнымі. Аплаціць неабходна будзе толькі паслугу па браніраванні часу для праезду ў іншую краіну. Пры гэтым карыстанне гэтай паслугай не абавязкова для вадзіцеляў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі