Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 сакавіка 2018, 13:59

Электронная ахова здароўя адкрывае прынцыпова новыя перспектывы для развіцця галіны - Малашка

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Электронная ахова здароўя адкрывае прынцыпова новыя перспектывы для развіцця галіны, заявіў міністр аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "e-Health - лічбавая трансфармацыя сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Электронная ахова здароўя - гэта шлях, які дазваляе павысіць якасць і даступнасць медыцынскай дапамогі насельніцтву. Гэта дае магчымасць змяніць падыходы да мадэлі ўзаемадзеяння "ўрач-пацыент". Грамадзянін становіцца актыўным удзельнікам працэсу захавання свайго здароўя. "Укараненне лічбавых тэхналогій у медыцыну - гэта своеасаблівая рэвалюцыя і для медыкаў, і для пацыентаў. Да яе трэба не толькі рыхтавацца тэхнічна, але і рыхтаваць грамадства ў цэлым", - сказаў Валерый Малашка.

Цяпер распрацавана Канцэпцыя развіцця сістэмы электроннай аховы здароўя на перыяд да 2022 года. У ёй закладзены асноўныя прынцыпы пабудовы нацыянальнай сістэмы электроннай аховы здароўя і магчымасці для яе інтэграцыі ў агульнадзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму.

Пры рэалізацыі канцэпцыі прадугледжваецца вырашыць некалькі ключавых задач. У прыватнасці, будзе праведзена комплексная аўтаматызацыя медыцынскіх устаноў. Плануецца распрацаваць і прыняць адзіныя стандарты, даведнікі і фарматы абмену медыцынскай інфармацыяй. Гэта дасць магчымасць перайсці да вядзення медыцынскіх дакументаў у электронным выглядзе. Намечана ўвесці інтэграваную (адзіную) электронную медыцынскую карту з выкарыстаннем лічбавага подпісу і прадастаўленнем аператыўнага доступу да яе.

У ходзе ўкаранення электроннай аховы здароўя вырашаюцца пытанні канфідэнцыяльнасці і аховы інфармацыі.

"Дасягнуўшы гэтай амбіцыйнай мэты, мы зможам узняць на якасна новую прыступку пераемнасць у аказанні меддапамогі паміж арганізацыямі аховы здароўя ўсіх узроўняў, павысіць аператыўнасць прыняцця рашэнняў па дыягностыцы і лячэнні пацыентаў, кіраўніцкіх рашэнняў, павысіць эфектыўнасць работы ўрачоў, а значыць, павысіць якасць лячэбна-дыягнастычнага працэсу і эфектыўнасць сістэмы аховы здароўя ў цэлым", - адзначыў міністр.

Навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная пытанням электроннай аховы здароўя, стала цэнтральнай падзеяй XXV юбілейнага медыцынскага форуму "Ахова здароўя Беларусі-2018". Двухдзённая канферэнцыя праводзіцца з мэтай аналізу сусветнага вопыту, ацэнкі бягучай сітуацыі і абмеркавання стратэгіі лічбавай трансфармацыі сістэмы аховы здароўя Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі