Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2018, 17:58

Электробус пачаў курсіраваць па аўтобусным маршруце нумар 1 у Мінску

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На аўтобусным маршруце нумар 1 "Цэнтральны вакзал - ДС "Вяснянка" з сённяшняга дня пачаў курсіраваць электробус, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве "Белкамунмаш".

ДП "Мінсктранс" мае намер выпрабаваць экалагічны электратранспарт на ключавым маршруце па адным з цэнтральных праспектаў сталіцы. У планах прадпрыемства ў 2018-2019 гадах закупіць 60 электробусаў вытворчасці "Белкамунмаш", у тым ліку частка машын прызначаецца менавіта для маршруту нумар 1, таму абкатка Vitovt Max Electro праходзіць менавіта на ім.

Першыя электробусы пачалі абслугоўваць пасажыраў сталіцы ў маі 2017 года на тралейбусных маршрутах нумар 59 (ад ДС "Сярова" да Даўгабродскай) і пазней - нумар 43 (ад ДС "Сярова" да ДС "Дружная"). "Вітаўты" вызначае камфортная прасторная кабіна для вадзецеляў і ўмяшчальны салон, наяўнасць камер відэанагляду, зручнасць пасадкі і высадкі, практычна бясшумнае перамяшчэнне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі