Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 ліпеня 2017, 13:37

Экіпіроўка школьніка ў Мінску будзе каштаваць бацькам ад Br175 да Br870

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску экіпіроўка школьнікаў малодшых класаў будзе каштаваць бацькам ад Br175 да Br735, старшакласнікаў - ад Br230 да Br870, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

У гэту суму ўваходзяць швейныя і трыкатажныя вырабы, абутак, школьныя прылады. Шматдзетным сем'ям ва ўнівермагах сталіцы прадастаўляецца 10-працэнтная скідка на нехарчовыя тавары, у тым ліку школьнага асартыменту.

Пашыраны продаж тавараў для школьнікаў забяспечылі больш як 400 непрадуктовых і прадуктовых магазінаў. Для зручнасці пакупнікоў аформлены куткі для першакласнікаў, выдзелены дадатковыя гандлёвыя плошчы ў залах, забяспечаны гандаль на прылеглых тэрыторыях, арганізаваны школьныя базары.

На пляцоўцы ля Палаца спорту 19 і 20 жніўня з 10.00 да 18.00 пройдзе кірмаш "Пара ў школу!". У ім прымуць удзел універмагі, гандлёвыя арганізацыі, канцэрн "Беллегпрам". Будуць прадстаўлены адзенне, абутак, пісьмовыя і канцылярскія прылады, сумкі, ранцы, развіваючыя гульні, школьная атрыбутыка.

Прадпрыемствы-вытворцы прапануюць многія тавары са скідкай, запланаваны культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, у тым ліку дэманстрацыя мадэлей адзення дзелавога стылю, акцыі з уручэннем падарункаў. Будзе арганізаваны прыём заказаў на падгонку адзення, набытага на кірмашы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі