Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2016, 13:49

Два маштабныя агульнагарадскія сельгаскірмашы пройдуць 1-2 кастрычніка ў Мінску

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два маштабныя агульнагарадскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць 1-2 кастрычніка ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Так, 1 і 2 кастрычніка з 9.00 да 16.00 адбудзецца кірмаш выхаднога дня на пляцоўцы, якая прылягае да "Чыжоўка-Арэны". Сваю прадукцыю прадставяць прадпрыемствы Гомельскай вобласці (ААТ "Рагачоўскі МКК", ААТ "Мілкавіта", ААТ ПТФ "Рассвет", ДП "СК "Зара", ААТ" Калінкавічыхлебапрадукт", ААТ "Гомельская ПФ" і інш.).

У гэты ж час адбудзецца агульнагарадскі сельгаскірмаш выхаднога дня на пляцоўцы каля Палаца спорту з удзелам прадпрыемстваў Мінска, Мінскай вобласці, Белкаапсаюза і інш.

На кірмашах у шырокім асартыменце будзе прадстаўлена прадукцыя новага ўраджаю - бульба, капуста, буракі, морква, цыбуля, яблыкі, гарбузы, журавіны, а таксама мёд, мяса і паўфабрыкаты, каўбасныя вырабы, вэнджаніна, жывая рыба, саджанцы пладова-ягадных дрэў і кустоў.

Забяспечваецца бясплатная дастаўка сельгаспрадукцыі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і людзям з абмежаванымі магчымасцямі.

Кірмашы пройдуць на выхадных ва ўсіх адміністрацыйных раёнах сталіцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі