Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 сакавіка 2017, 14:31

Дзяржорганы ўважліва ставяцца да кожнага звароту грамадзян - Ламакіна

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржорганы ўважліва ставяцца да кожнага звароту грамадзян, адзначыла ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ала Ламакіна, якая правяла сёння прыём грамадзян у Савеце Міністраў.

"Мы бачым, што жыццёвыя сітуацыі, у якія трапляюць людзі, што звярнуліся на прыём грамадзян, даволі складаныя і неадназначныя. Прыняць канчатковае рашэнне ў сценах кабінета без дадатковага дасканалага вывучэння праблемы немагчыма. Але відавочна, што да кожнай сітуацыі трэба паставіцца вельмі ўважліва - людзі прыходзілі з рэальна набалелымі праблемамі, якія, безумоўна, трэба вырашыць з улікам дзеючага заканадаўства", - адзначыла Ала Ламакіна.

Намеснік міністра звярнула ўвагу, што звароты, якія паступілі сёння, не адносяцца непасрэдна да кампетэнцыі Мінсельгасхарча. "Каб разабрацца, знайсці справядлівае рашэнне і аказаць рэальную дапамогу і падтрымку, патрэбна карпатлівая работа не толькі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, але і іншых дзяржорганаў", - растлумачыла яна.

Сёння Ала Ламакіна сустрэлася з чатырма грамадзянамі, якія прыйшлі на прыём у Саўмін. Зварот жыхаркі Гомельскага раёна датычыўся выдачы характарыстыкі для мужа, былога дырэктара аднаго з сельгаспрадпрыемстваў рэгіёна. Жыхарка Сенненскага раёна звярнулася з просьбай праверыць законнасць яе звальнення з работы, таксама яе хвалявалі пытанні працаўладкавання ў сельскай мясцовасці. Адзін з разгледжаных зваротаў датычыўся парушэнняў пры афармленні працоўнай кніжкі, адмовы ў выкананні рашэння суда і выдачы даведак для афармлення льготнай пенсіі ў ААТ "Слуцкі райаграсэрвіс". Таксама на прыёме грамадзян узнімалася пытанне аб атрыманні інфармацыі з архіваў аб размяшчэнні ў Мінску садовых таварыстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі