Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 жніўня 2018, 09:50

Дзяржкамваенпраму давядзецца перайсці на новы этап развіцця абароннай галіны - Галоўчанка

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўнаму ваенна-прамысловаму камітэту давядзецца перайсці на новы этап развіцця абароннай галіны. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Дзяржкамваенпрама Раман Галоўчанка, якога 20 жніўня прадставіў работнікам ведамства намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка расказаў аб задачах, якія пастаўлены перад ім як перад новым кіраўніком камітэта. "Галоўная ў тым, каб перайсці на новы этап абароннай галіны - ад фазы стабілізацыі, планавання і развіцця да стварэння высокатэхналагічных узораў узбраенняў і ваеннай тэхнікі", - адзначыў ён. Трэба будзе пашырыць наменклатуру выпускаемых у Беларусі закончаных узораў тэхнікі, якія прымяняліся б ва Узброеных Сілах, карысталіся попытам на міжнародных рынках.

Беларуская абаронная прамысловасць ужо цяпер стварае прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю пры даволі нізкіх затратах. "Аснова экспарту Дзяржкамваенпрама - гэта высокаінтэлектуальныя сістэмы радыёэлектроннай разведкі, барацьбы. Але цяпер мы разумеем, што толькі на гэтым рухацца немагчыма", - сказаў Раман Галоўчанка. Спектр прадукцыі будзе істотна пашыраны, у тым ліку за кошт стралковай зброі, агнявых сродкаў паражэння.

Сустракаючыся з калектывам камітэта і кіраўнікамі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго структуру, новы старшыня Дзяржкамваенпрама таксама гаварыў аб неабходнасці "падцягнуць і сур'ёзна ўзмацніць экспартны вектар". Ён паабяцаў сустрэцца з кіраўніком кожнага структурнага падраздзялення камітэта, наведаць кожнае прадпрыемства. Вывучыць сітуацыю ў галіне мае намер і віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка. У яго планах прааналізаваць агульны стан вытворчасцей, ацаніць каэфіцыент інтэлектуальнага абсталявання ў аб'ёме выручкі, кадравы патэнцыял.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі