Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2018, 10:34

Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету запусціць дадатак для паведамленняў аб парушэннях

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету запусціць мабільны дадатак для паведамленняў аб парушэннях. Аб гэтым у эфіры тэлеканала АНТ расказаў начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі Сяргей Новікаў, паведамляе БЕЛТА.

Для распрацоўкі мабільнага дадатку Дзяржінспекцыя прыцягвала спецыялістаў. "Убачыўшы правапарушэнні карыстальнік зможа зафіксаваць іх і адправіць нашай дзяжурнай службе. Адпаведна дзяжурная служба будзе аператыўна рэагаваць і перадаваць даныя інспектарам на месцах", - сказаў кіраўнік ведамства. Запусціць дадатак плануецца ў бліжэйшы час. Ён будзе працаваць на аперацыйнай сістэме Android, пасля і на іншых АС.

Сяргей Новікаў расказаў яшчэ аб адным ініцыіраваным Дзяржінспекцыяй новаўвядзенні - электронным уліку драўніны. "Уся сутнасць яго і сэнс пабудаваны на тым, каб можна было адсачыць рух драўніны ад моманту, калі яна ссечана, і да спажыўца, каб кантроль быў першапачаткова машынны і каб інспектар потым мог праверыць на камп'ютары законнасць перамяшчэння драўніны, - расказаў ён. - Убачыўшы паведамленне ў выглядзе, напрыклад, электроннай накладной, інспектар мог бы выехаць і праверыць, наколькі законна ажыццяўляецца высечка. Машына не зможа прымаць няправільныя даныя або тое, што не ўзгадняецца з заканадаўствам". Начальнік Дзяржінспекцыі адзначыў, што практычна ўжо завершана работа па перавядзенні ляснога фонду ў лічбавы фармат.

Гаворачы аб выніках работы Дзяржінспекцыі за 15 гадоў, Сяргей Новікаў падкрэсліў, што беларусы зусім па-іншаму сталі ставіцца да прыроды. "Правасвядомасць значна вырасла. І абсалютна ўпэўнена можна сказаць, што тэндэнцыя да змяншэння правапарушэнняў - яна штогадовая", - сказаў кіраўнік ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі